/files/00903/img/forest.jpgЭкскурсія ў гісторыка- краязнаўчы музей “Гісторыя вёскі Грыцэвічы” - Архіў навін - Арэшніцкі ВПК ДЗС-БШ

Экскурсія ў гісторыка- краязнаўчы музей “Гісторыя вёскі Грыцэвічы”

13.01.2022

13 студзеня вучні ДУА “Арэшніцкі ВПК” наведалі гісторыка- краязнаўчы музей “Гісторыя вёскі Грыцэвічы”, які знаходзіцца на базе ДУА “Грыцэвіцкая сярэдняя школа”.

У ходзе экскурсіі вучні даведаліся, што музей быў створаны ў 1984 годзе. Ён налічвае 900 музейных прадметаў, 870 з іх – прадметы асноўнага фонду.

Вялікую цікавасць у наведвальнікаў выклікаў раздзел “ Хата нашай памяці “. Асобны куток музея аформлены ў выглядзе зруба сялянскай хаты. На покуце стаіць стол, засланы прыгожым саматканым абрусам. Захоўваецца беларускае адзенне. Тут таксама былі прадстаўлены розныя драўляныя сталярныя прылады працы 20-40 гадоў мінулага стагоддзя. Вучні з вялікім захапленнем і цікавасцю слухалі расказы экскурсаводаў, задавалі пытанні, разглядвалі музейныя прадметы.