/files/00903/img/forest.jpgПадарожжа “Шлях да дабрыні” - Архіў навін - Арэшніцкі ВПК ДЗС-БШ

Падарожжа “Шлях да дабрыні”

19.11.2021

 19 лістапада ў ДУА “Арэшніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Клецкага раёна”  у рамках тыдня педмайстэрства вучні пачатковых класаў адправіліся ў падарожжа  “Шлях да дабрыні”. Мэтай гэтага мерапрыемства з'яўлялася пашырэнне ведаў вучняў аб ветлівых і добрых словах і іх прымяненні ў жыццёвых сітуацыях, развіццё ў вучняў здольнасці аналізаваць свае дзеянні, а таксама выхаванне пачуцця дабрыні, ветлівасці, узаемаразумення. Падчас падарожжа яны рабілі прыпынкі на станцыях, на якіх іх чакалі прыгоды і выпрабаванні. Падчас мерапрыемства рабяты расказалі якія добрыя справы яны зрабілі, гаварылі аб тым, што не толькі словы павінны быць добрымі, але і ўчынкі такім, каб за іх не давялося чырванець ні бацькам, ні сябрам.