Тыдзень прысвечаны Дню нараджэння БРПА
13.09.2021З 06.09.2021 па 13.09.2021 г. ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень прысвечаны Дню нараджэння БРПА. 06.09.2021 - піянеры школы распаўсюдзілі буклет «З Днём нараджэння, БРПА», буклеты атрымалі работнікі і настаўнікі школы. 10.09.2021 г. для акцябрат і піянераў была праведзена гульня «Краіна Піянерыя», дзе навучэнцы ў займальнай форме змаглі праверыць свае веды аб піянерыі. 13.09.2021 г. прайшоў святочны піянерскі збор «З Днём нараджэння, БРПА», на якім у піянеры прынялі вучняў 5 класа. Віншуем рабят, дарослых лідэраў, ветэранаў піянерскага руху з гэтым значным днём.