Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Арэшніцкі вучэбна-педагагічны комплекс
дзіцячы сад-базавая школа Клецкага раёна»
/files/00903/img/forest.jpg
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Арэшніцкі вучэбна-педагагічны комплекс
дзіцячы сад-базавая школа Клецкага раёна»
15 лістапада вучні пачатковых класаў былі запрошаны на гульню-віктарыну "Наша Беларусь". Падчас гульні навучэнцы, падзяліўшыся на дзве каманды, адправіліся ў захапляльнае падарожжа па Беларусі. Рабяты адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі. Назвалі сімвалы Беларусі. З лёгкасцю пазналі славутыя мясціны нашай краіны на прапанаваных карцінках, праслухалі падрыхтаваныя вершы пра нашу Радзіму.
15 лістапада ў ДУА “Арэшніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Клецкага раёна” у рамках тыдня педмайстэрства прайшло мерапрыемства “Не шкодзь прыродзе, жыві з ёй у згодзе”. З вялікай трывогай вучні прынялі навіну, што людзьмі-браканьерамі знішчаецца вялікая колькасць рэдкіх птушак і звяроў, зрываюцца рэдкія расліны. Кожны выказаў сваю думку, ніхто не застаўся раўнадушным і гэта вельмі радуе!
1 лістапада ва ўстанове адбылася своеасаблівая глядацкая канферэнцыя па прэм'ерных дакументальных фільмах. Вучні праглядзелі фільм «Рана на целе Беларусі», ў якім расказалі аб тым, што папярэднічала заключэнню Рыжскага міра, як жыхары Заходняй Беларусі амаль дваццаць гадоў змагаліся за свае правы і якім быў шлях нашага народа да гістарычнага ўз'яднання.
13 кастрычніка ва ўстанове адукацыі з вучнямі 6,8-9 класа на тэматычнай інфармацыйнай гадзіне «Актыўны грамадзянін і яго прававая культура. Што трэба ведаць школьнікам аб дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі?" абмяркоўваліся пытанні:" Што такое прававая культура?", "Каго можна назваць актыўным грамадзянінам?", "З чаго складаецца дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі?". Вучні ўважліва слухалі, так як інфармацыя была сур'ёзная і цікавая. Яны пазнаёміліся з рэсурсамі распаўсюджвання прававой інфармацыі.
Для малодшых школьнікаў прайшла інфармацыйная гадзіна «Я -грамадзянін Беларусі». Вучні ўспомнілі, што значыць быць грамадзянінам сваёй краіны, пагаварылі пра культурныя і гістарычныя помнікі нашай дзяржавы, пра яе сімвалы і дасягненні.
У рамках правядзення педагагічнага марафона ва ўстанове адукацыі 08.10.2021 праведзены занятак аб’яднання па інтарэсах “Зялёная майстэрня”.
Кіраўнік аб’яднання па інтарэсах -Уласевіч Ю.С. Тэма занятку- “Зямля пад белымі крыламі”.
Мэта мерапрыемства – садзейнічаць развіццю творчых здольнасцей, эстэтычнаму і творчаму густу; выхоўваць працавітасць, патрыятычныя пачуцці, любоў да сваёй Радзімы.
У ходзе гутаркі, прагляду ілюстрацый, вырабу аплікацыі вучні ўдасканалілі веды аб Беларусі, яе сімвалах, прыгажосці прыроды і інш.
Вынікам занятку стала выкананне творчай працы.
згарнуць
07.10.2021 у рамках педагагічнага марафона класны кіраўнік 5,6 класаў Шамрук І.В. правяла віктарыну “Мая малая Радзіма”.
Былі створаны ўмовы для павышэння інтэлектуальнага ўзроўню вучняў, развіцця лагічнага мыслення, а таксама выхавання грамадзянскасці і любові да сваёй малой Радзімы.
У гульнявой форме вучні двух каманд адказвалі на пытанні віктарыны.
Заданні былі дастаткова складаныя, але цікавыя і пазнавальныя. Гэта і “Бліц-турнір”, і “Гістарычнае падарожжа”, і “Наша сімволіка” і інш.
Вучні атрымалі станоўчыя эмоцыі і даведаліся шмат новага.
16 верасня вучні ўстановы правялі працоўную акцыю “Помнік” па ўборцы тэрыторыі каля помніка загінуўшым героям Вялікай Айчыннай вайны аг.Арэшніца.
З 06.09.2021 па 13.09.2021 г. ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень прысвечаны Дню нараджэння БРПА. 06.09.2021 - піянеры школы распаўсюдзілі буклет «З Днём нараджэння, БРПА», буклеты атрымалі работнікі і настаўнікі школы. 10.09.2021 г. для акцябрат і піянераў была праведзена гульня «Краіна Піянерыя», дзе навучэнцы ў займальнай форме змаглі праверыць свае веды аб піянерыі. 13.09.2021 г. прайшоў святочны піянерскі збор «З Днём нараджэння, БРПА», на якім у піянеры прынялі вучняў 5 класа. Віншуем рабят, дарослых лідэраў, ветэранаў піянерскага руху з гэтым значным днём.
4 верасня ў ДУА “Арэшніцкі ВПК дзіцячы сад – базавая школа Клецкага раёна” у рамках Дня беларускай пісьменнасці прайшла завочная экскурсія “Сцяжынкамі беларускіх першадрукароў”. Вучні наведалі школьную бібліятэку, дзе даведалія пра гісторыю свята, азнаёміліся з новымі кніжнымі выданнямі, паслухалі выступленні аднакласнікаў.
1 верасня - Дзень ведаў! Свята кніг, кветак, сяброў, усмешак, святла! Дзверы нашай школы зноў расчыніліся, каб даць старт новаму навучальнаму году! Дырэктар школы Мацукевіч Вольга Іванаўна павіншавала вучняў школы з новым навучальным годам, адзначыўшы, што вучэнне - нялёгкая, але радасная і займальная праца.
Дзень ведаў прадоўжыўся першым урокам «Адзінства народа - аснова незалежнай краіны»
22 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры “Лесавічок” прайшоў мітынг-рэквіем “Памяць сэрца”. прысвечаны 80-ай гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Усе прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых, усклалі кветкі да помніка.
19 чэрвеня дзеці аздараўленчага лагера “Лесавічок” прынялі ўдзел у гутарцы “Нашы сімвалы – наш гонар”. Рабяты даведаліся, чаму трэба шанаваць герб і сцяг, пазнаёміліся з гісторыяй галоўных сімвалаў нашай дзяржавы.
10 чэрвеня дзеці аздараўленчага лагера "Лесавічок" прынялі ўдзел у завочнай экскурсіі "Беларусь сінявокая". Мэта дадзенага мерапрыемства - фарміраванне ў дзяцей імкнення больш даведацца пра сваю радзіму, спрыяць выхаванню патрыятычных пачуццяў, любові і павагі да роднага краю. Падчас экскурсіі рабяты пазнаёміліся з беларускімі традыцыямі і звычаямі, памятнымі мясцінамі, самымі буйнымі рэкамі і азёрамі краіны.