/files/00903/img/forest.jpgПравілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў - Арэшніцкі ВПК ДЗС-БШ

Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў

ПРАВІЛЫ

ўнутранага распарадку для навучэнцаў

в. Драбаўшчына

 

І. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

        1.1. Дадзеныя правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Арэшніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Клецкага раёна” (далей – Правілы) распрацаваны на падставе ТЫПАВЫХ ПРАВІЛ унутранага распарадку для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей – Кодэкс), пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 № 283 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі”, Статутам установы адукацыі (далей – Статут) і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі.

        1.2. Правілы ўстанаўліваюць нормы паводзін навучэнцаў у будынку і на тэрыторыі ўстановы адукацыі з мэтай стварэння абстаноўкі, якая садзейнічае паспяховаму навучанню кожнага навучэнца, выхаванню павагі да яго асобы і яго праў, развіццю культуры паводзін і навыкаў зносін, падтрыманню парадку ва ўстанове адукацыі.

        1.3. Згодна з Правіламі ўсе навучэнцы маюць аднолькавыя правы                         і абавязкі, нясуць аднолькавую адказнасць за парушэнне норм паводзін                       ва ўстанове адукацыі.

        1.4. Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў распрацоўваюцца               на пачатак навучальнага года, узгадняюцца з саветам установы адукацыі                     і зацвярджаюцца дырэктарам.

        1.5. Змены і дапаўненні ў Правілы ўносяцца ў парадку, вызначаным падпунктам 1.4. дадзенных Правіл.

        1.6. Правілы даводзяцца да ведама педагагічных работнікаў установы адукацыі на першым пасяджэнні педагагічнага савета ці нарадзе пры дырэктару новага навучальнага года, усе навучэнцы ўстановы знаёмяцца з Правіламі                  на першай класнай гадзіне новага навучальнага года, а іх законныя прадстаўнікі – на першым агульнашкольным бацькоўскім сходзе новага навучальнага года (пад подпіс).

        1.7. Правілы распаўсюджваюцца на ўсіх навучэнцаў установы адукацыі.

        1.8. Правілы размяшчаюцца на інфармацыйным стэндзе ў фае на першым паверсе, у класных вугалках і на афіцыйным сайце ўстановы адукацыі.

ІІ. АСНОЎНЫЯ ПРАВЫ  НАВУЧЭНЦАЎ

2. Навучэнцы маюць права на:

2.1. атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі агульнай сярэдняй адукацыі;

 

2.2. стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;

2.3. атрыманне дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў адпаведнасці                  з Кодэксам і ў парадку, вызначаным Палажэннем аб установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, зацверджанным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 № 149;

2.4. павагу сваёй чалавечай годнасці, абарону ад прымянення фізічнага               і (ці) псіхічнага насілля, жорсткіх, грубых ці зневажальных адносін, прыніжэння;

2.5 ахову жыцця і здароўя ў час адукацыйнага працэсу;

2.6. карыстанне падручнікамі (вучэбнымі дапаможнікамі) у адпаведнасці з заканадаўствам;

2.7. бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай і спартыўнай базай установы адукацыі;

2.8. удзел у кіраванні ўстановай адукацыі ў адпаведнасці са Статутам;

2.9. адпачынак на перапынках, арганізацыю вольнага часу ў час канікул;

2.10. стварэнне спрыяльных умоў для самаадукацыі;

2.11. аб’ектыўную ацэнку ведаў;

2.12. захаванне месца ва ўстанове адукацыі ў выпадку накіравання                  для навучання і лячэння ў санаторную школу-інтэрнат;

2.13. навучанне на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў адпаведнасці                з групай здароўя;

2.14. наведванне стымулюючых і (ці) падтрымліваючых заняткаў;

2.15. выбар факультатыўных заняткаў у межах устаноўленай вучэбным планам установы адукацыі колькасці гадзін факультатыўных заняткаў з улікам максімальнай дапусцімай нагрузкі на аднаго навучэнца, устаноўленай спецыфічнымі санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі да зместу                          і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі;

2.16. вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышанным узроўні               ў адпаведнасці з вучэбным планам установы адукацыі;

2.17. атрыманне дадатковых адукацыйных паслуг (у тым ліку платных)               з ліку паслуг, аказваемых установай адукацыі;

2.18. атрыманне гарачага харчавання ў парадку, вызначаным заканадаўствам;

2.19. удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, канферэнцыях і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых мерапрыемствах;

2.20. заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спратыўна-масавай, грамадскай, навуковай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

2.21. атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі;

2.22. удзел у дзіцячых, маладзёжных і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

2.23. удзел у органах вучнёўскага самакіравання ва ўстанове адукацыі;

2.24. абарону ад любых супрацьпраўных дзеянняў;

2.2.5 недатыкальнасць асобы.

3. Іншыя правы навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, дакументамі і лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

ІІІ. АСНОЎНЫЯ АБАВЯЗКІ НАВУЧЭНЦАЎ

4. Навучэнцы абавязаны:

4.1. выконваць Статут, рашэнні савета ўстановы адукацыі, іншых органаў самакіравання ўстановы адукацыі, Правілы, патрабаванні адміністрацыі                і педагагічных работнікаў;

4.2. знаходзіцца ва ўстанове адукацыі на працягу часу, прадугледжанага раскладам заняткаў (вучэбных, факультатыўных, аб’яднанняў па інтарэсах, іншых). Пакідаць тэрыторыю ўстановы адукацыі ў час заняткаў толькі                        з дазволу класнага кіраўніка (дзяжурнага) адміністратара;

4.3. добрасумленна і адказна адносіцца да засваення зместу вучэбных праграм па вучэбных прадметах, праграм выхавання, своечасова і якасна выконваць дамашнія заданні, грамадскія даручэнні;

4.4 наведваць класныя і інфармацыйныя гадзіны;

4.5. удзельнічаць у мерапрыемствах грамадска карыснай працы;

4.6. вырашаць спрэчныя і канфліктныя пытанні на прынцыпах узаемапавагі, з улікам думкі ўсіх (іншых) удзельнікаў спрэчкі.                                Пры неабходнасці звяртацца за дапамогай да настаўніка, класнага кіраўніка, спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы, адміністрацыі адукацыі;

4.7. беражліва адносіцца да маёмасці ўстановы адукацыі, падтрымліваць чысціню і парадак ва ўстанове адукацыі і на яе тэрыторыі, беражліва адносіцца да энергарэсурсаў, берагчы цяпло, электрычнасць, воду;

4.8. паважаць гонар і годнасць усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, работнікаў установы адукацыі;

4.9. клапаціцца аб сваім здароўі, бяспецы і жыцці іншых, імкнуцца                    да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця, самаўдасканалення;

4.10. тэрмінова паведамляць настаўніку (класнаму кіраўніку)                             ці дзяжурнаму настаўніку (адміністратару) аб атрыманні мікратраўмы, траўмы ці пагаршэння агульнага стану свайго здароўя на ўроках, занятках                          ці пры правядзенні мерапрыемстваў (пазакласных, пазашкольных, спартыўна-масавых, грамадска карыснай працы);

4.11. своечасова (напярэдадні) ці за некалькі дзён (паведамляць класнаму кіраўніку аб плануемым наведванні арганізацыі аховы здароўя; у экстранных (незапланаваных) выпадках адсутнасці на ўроках тэрмінова паведамляць класнаму кіраўніку аб факце і прычыне сваёй адсутнасці;

4.12. размяшчаць сродак сувязі, інтэрнэт-сувязі перад пачаткам вучэбных заняткаў у партфелі (рукзаку, сумцы) у рэжыме “без гуку”;

4.13. захоўваць дзелавы стыль адзення, выкарыстоўваць адзенне                       для заняткаў фізічнай культуры згодна з санітарнымі нормамі, спецыяльнае адзенне на ўроках працоўнага навучання, мерапрыемствах грамадска карыснай працы;

4.14. мець на ўроках неабходныя вучэбныя прылады;

4.15. мець акуратна і разборліва падпісаныя рабочыя сшыткі і сшыткі для кантрольных работ па вучэбных прадметах;

4.16. акуратна і разборліва запісваць у дзённік расклад урокаў на тыдзень наперад, а ў кацы кожнага ўрока – дамашнія заданні;

4.17. штотыднёва здаваць дзённік на праверку класнаму кіраўніку;

4.18. прадстаўляць дзённік па першым патрабаванні педагагічнага работніка ўстановы адукацыі;

4.19. захоўваць правілы паводзін у бібліятэцы і правілы карыстання біблітэчным фондам.

5. Навучэнцам ва ўстанове адукацыі і на яе тэрыторыі катэгарычна забараняецца:

5.1. курыць, ужываць алкагольныя (слабаалкагольныя) напоі і піва, таксічныя і наркатычныя сродкі, выкарыстоўваць нецэнзурныя выразы, спазняцца на вучэбныя заняткі без уважлівых прычын, наносіць шкоду маёмасці ўстановы адукацыі і іншых асоб;

5.2. прыносіць агнястрэльную зброю любога віду, газавую зброю, боепрыпасы любога віду ці выбуховыя рэчывы (ці іх імітатары, муляжы), халодную зброю, колючыя, рубячыя, рэжучыя прадметы (ці іх імітатары, муляжы), хімічныя, ядавітыя, вогненебяспечныя рэчывы, тытунёвыя вырабы, электронныя сістэмы курэння, вадкасці для электронных сістэм курэння, сістэмы для спажывання тытуню, звапалкі, зажыгалкі, алкагольныя, слабаалкагольня напоі ці піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы,                  іх прэкурсоры і аналагі, таксічныя і іншыя адурманьваючыя рэчывы                          і прэпараты, якія могуць нанесці шкоду маёмасці і здароўю акружаючых,                      а таксама прыналежнасці для азартных гульняў;

5.3. парушаць дысцыпліну ў ходзе адукацыйнага працэсу, прымяняць фізічную сілу і зневажанні ў адносінах да іншых яго ўдзельнікаў;

5.4. невыконваць патрабаванні педагагічных работнікаў;

5.5. прапускаць заняткі без уважлівых прычын і своечасовага інфармавання класнага кіраўніка або дзяжурнага адміністратара з наступным прад’яўленнем адпаведнага дакумента класнаму кіраўніку;

5.6. карыстацца сродкамі мабільнай сувязі, інтэрнэт-сувязі, музычнымі калонкамі, гульнявымі ўстройствамі ў час адукацыйнага працэсу без дазволу педагогаў;

5.7. прапагандаваць, захоўваць і распаўсюджваць пасродкам мабільнай, інтэрнэт-сувязі інфармацыю, якая ўтрымлівае жорсткасць, насілле;

5.8. праводзіць здымку ў час правядзення вучэбных заняткаў, класных гадзін, пазакласных мерапрыемстваў без дазволу кіраўніцтва, класнага кіраўніка, настаўніка-прадметніка;

5.9. размаўляць у час вучэбных заняткаў, выкрыкваць нецэнзурныя словы і выразы, быць няўважлівым і адцягваць увагу іншых навучэнцаў, мяшаць правядзенню вучэбнага занятку;

5.10. ужываць у час вучэбных заняткаў ежу і напіткі;

5.11. перасаджвацца за другую парту без дазволу настаўніка;

5.12. рабіць якія-небудзь запісы ў падручніках, вырываць з іх старонкі;

5.13. у час вучэбных заняткаў і ў перапынках паміж імі гуляць                          у азартныя гульні, праводзіць аперацыі спекулятыўнага характарау;

5.14. пакідаць установу адукацыі да завяршэння вучэбных заняткаў                 без узгаднення з класным кіраўніком і (ці) кіраўніцтвам установы.

IV. ПАТРАБАВАННІ ДА ЗНЕШНЯГА ВІДУ НАВУЧЭНЦАЎ

6. Навучэнцы абавязаны прытрымлівацца дзелавога стылю адзення, прызначанага для наведвання імі вучэбных заняткаў ва ўстановах адукацыі.

7. Савет установы адукацыі мае права выбару мадэлі, колеру і якасці тканіны, з якой вырабляецца адзенне дзелавога стылю.

8. Адзенне дзелавога стылю уключае выбар элементаў, якія можна камбінаваць (пінжак, жылет, кашуля, спадніца, штаны, сарафан, блуза, сукенка і інш.), а таксама можа ўключаць гальштук (значок, эмблему) з лагатыпам установы адукацыі.

У зімовы перыяд у камплект адзення могуць уваходзіць трыкатажны світар ці жылет.

9. Пры наведванні навучэнцамі вучэбных заняткаў не дапускаюцца:

спартыўны абутак і адзенне, прызначаныя для заняткаў фізічнай культурай і спортам;

рэчы, якія маюць яркія, вызываючыя малюнкі;

бруднае, мятае (неопрятное) і іншае адзенне, не прызначанае                           для наведвання ў становы адукацыі;

джынсы, кароткія сукенкі і спадніцы;

верхняе адзенне і галаўныя ўборы;

лішак біжутэрыі, наяўнасць пірсінгу, яркага экстравагантнага макіяжу                 і колеру валасоў, святочных прычосак і аксэсуараў, якія адлюстроўваюць сімволіку музычных груп і розных накірункаў маладзёжнай субкультуры                        і спартыўных клубаў.

10. Спрэчныя пытанні, звязанныя са знешнім выглядам навучэнцаў, вырашае адміністрацыя ўстановы адукацыі.

V. ПАРАДАК НАВЕДВАННЯ НАВУЧЭНЦАМІ ВУЧЭБНЫХ ЗАНЯТКАЎ

11. Вучэбныя заняткі, класныя і інфармацыйныя гадзіны праводзяцца па раскладзе або ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком установы адукацыі, і з’яўляюцца абавязковымі для наведвання ўсімі навучэнцамі.

12. У выпадку невыканання дамашняга задання па якой-небудзь прычыне вучань да пачатку ўрока абавязаны паведаміць аб гэтым настаўніку.

13. Не пазней чым за 5 хвілін да пачатку ўрока кожны вучань:

займае месца ў вучэбным кабінеце (класе), вызначанае класным кіраўніком;

рыхтуе неабходныя для работы на ўроку падручнікі і вучэбныя прылады;

ставіць на бязгучны рэжым сродак мабільнай сувязі (ітэрнэт-сувязі), кладзе яго ў свой партфель (рукзак, сумку).

14. Пры ўваходзе настаўніка ў клас вучні ўстаюць у знак прывітання.

15. Вучань, які спазніўся на ўрок, абавязаны растлумачыць настаўніку прычыну спазнення.

16. У час урока вучні ўважліва слухаюць тлумачэнне настаўніка                     і адказы іншых вучняў, не дапускаючы каментарыяў і рэплік з месца.

17. Пры адказе на пытанне настаўніка вучань устае. З дазволу настаўніка магчымы адказ з месца.

18. Аб сваёй гатоўнасці да адказу або аб узнікшым у ходзе тлумачэння настаўнікам матэрыялу пытанні вучань інфармуе, паднімаючы руку.

19. Дапаўненні і выпраўленні адказаў іншых вучняў магчымы толькі                  з дазволу настаўніка.

20. У час правядзення кантрольных і самастойных работ вучань выконвае іх самастойна. Дапамога іншых вучняў не дапускаецца. Дазваляецца карыстацца толькі тымі матэрыяламі, якія пералічаны настаўнікам.

У выпадку парушэння гэтых правіл настаўнік мае права забраць у вучня работу і ацэніць толькі тую частку работы, якая выканана вучнем самастойна.

21. Выкананне патрабаванняў настаўніка на ўроку з’яўляецца для вучняў абавязковым і безагаворачным.

21.1. У выпадку, калі вучань не выконвае патрабаванні настаўніка, парушае дысцыпліну ў час урока, настаўнік інфармуе аб гэтым дзяжурнага адміністратара і вучань пакідае ўрок у суправаджэнні дзяжурнага адміністратара.

21.2. У выпадку, калі патрабаванні настаўніка парушаюць правы вучня, апошні можа праінфармаваць аб гэтым дзяжурнага адміністратара.

21.3. Дзяжурны адміністратар выклікае ва ўстанову адукацыі законнага прадстаўніка вучня, а пры неабходнасці – супрацоўніка тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў.

21.4. Дзяжурны адміністратар пасля вывучэння сітуацыі мае права дазволіць вучню прысутнічаць на наступных уроках.

21.5. У выпадку, калі законны прадстаўнік не з’яўляецца ва ўстанову адукацыі ў кароткі тэрмін, дзяжурны адміністратар мае права забраць вучня з любога наступнага ўрока для разбірацельства да прыбыцця законнага прадстаўніка ва ўстанову адукацыі.

22. У час урока вучань павінен сачыць за сваёй паставай.

23. Званок аб аканчэнні ўрока даецца для інфармавання настаўніка                      і вучняў аб заканчэнні занятка. Вучні пакідаюць клас толькі з дазволу настаўніка.

24. Для заняткаў на ўроках фізічнай культуры і здароўя вучні перапранаюцца ў спартыўную форму.

25. Па заканчэнні ўрока вучні прыводзяць у парадак рабочае месца, забіраюць свае сродкі мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі).

26. У выпадку пропуску заняткаў па хваробе вучань або законныя прадстаўнікі інфармуюць класнага кіраўніка аб прычыне адсутнасці ў вуснай форме.

27. У дзень выхаду на заняткі вучань прадастаўляе тлумачэнне                           аб уважлівай прычыне пропуску заняткаў.

Уважлівай прычынай лічыцца:

хвароба вучня, наведванне ўрача (прадастаўляецца адпаведная медыцынская дакументацыя);

экстранныя выпадкі ў сям’і, якія патрабуюць асабістага ўдзелу (пацвярджаюцца заявай законных прадстаўнікоў);

удзел у прадметных алімпіядах, спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах (вызначаецца загадам установы адукацыі).

28. Дзяжурства вучняў:

28.1. Ва ўстанове адукацыі з ліку навучэнцаў 7-9 класаў назначаюцца дзяжурныя, якія дапамагаюць дзяжурнаму адміністратару, дзяжурнаму настаўніку падтрымліваць дысцыпліну ў час перапынкаў, чысціню і парадак               у школе.

28.2. У кожным класе назначаецца ў адпаведнасці з графікам дзяжурны па класе, які ў час перапынку дапамагае настаўніку падрыхтаваць клас                       да ўрока: раздае вучэбныя дапаможнікі і сшыткі вучням, дапамагае падрыхтаваць да ўрока іншыя вучэбна-метадычныя дапаможнікі.

28.3. З ліку вучняў 7-9 класаў назначаюцца дзяжурныя па сталовай,               якія перад раздачай ежы мыюць рукі з мылам, апранаюць галаўныя ўборы, фартухі.

VI. ПАРАДАК ЗНАХОДЖАННЯ НАВУЧЭНЦАЎ НА ПЕРАПЫНКУ

29. Перапынак прызначаны:

для пераходу ў іншы кабінет (пры неабходнасці) у адпаведнасці                            з раскладам вучэбных заняткаў;

адпачынку і фізічнай размінкі;

прыёму ежы;

праветрывання класа, для чаго вучням неабходна выйсці з класа;

падрыхтоўкі да ўрока, іншага.

30. Пры руху па калідорах, лесвіцы, праходах вучням неабходна прытрымлівацца правага боку.

31. У час перапынкаў вучням забараняецца:

шумець, перашкаджаць адпачываць іншым, бегаць па лесвіцах, знаходзіцца побач з аконнымі праёмамі і ў іншых месцах, якія не прастасаваны для гульняў;

піхаць адзін аднаго, кідацца прадметамі і прымяняць фізічную сілу                 для вырашэння канфліктных сітуацый;

катацца па ўстанове адукацыі і на яе тэрыторыі на веласіпедах, самакатах і іншых сродках руху;

выкарыстоўваць непрыстойныя варазы і жэсты ў адрас іншых вучняў, іншых асоб, пужаць, займацца вымагальніцтвам. Парушэнне дадзенага пункта цягне за сабой прымяненне мер, прадугледжаных заканадаўставам Рэспублікі Беларусь.

VІI. МЕСЦЫ МАСАВАГА ЗНАХОДЖАННЯ

Сталовая

32. У сталовую вучні ходзяць арганізавана ў суправаджэнні настаўніка, які праводзіў урок.

33. Вучні выконваюць правілы гігіены: уваходзяць у памяшканне сталовай без верхняй вопраткі, мыюць рукі перад ядой.

34. Вучні выконваюць патрабаванні работнікаў сталовай, праяўляюць увагу і асцярожнасць пры атрыманні і ўжыванні гарачых і вадкіх стаў.

35. Ужываць стравы, напіткі, прадукты харчавання, атрыманыя                  ў сталовай, дазваляецца толькі ў сталовай. У час прыёму ежы вучні павінны захоўваць культуру харчавання.

36. Кожны вучань прыбірае за сабой сталовыя прылады і посуд                           у спецыяльна адведзенае месца.

Спартыўная зала

37. Заняткі ў спартыўнай зале арганізуюцца ў адпаведнасці з графікам яго работы.

Наведванне заняткаў у спартыўнай зале дапускаецца толькі ў спартыўнай форме і ў зменным абутку.

38. Забараняецца знаходзіцца ў спартыўнай зале без настаўніка, іншага педагагічнага работніка.

39. Заняткі ў пазаўрочны час у спартыўнай зале арганізуюцца                            па раскладзе спартыўных секцый, аб’яднанняў па інтарэсах.

Санітарныя пакоі

40. Пры карыстанні санітарнымі пакоямі вучні павінны захоўваць чысціню і парадак, правілы асабістай гігіены.

41. Забараняецца затрымлівацца ў санітарным пакоі без патрэбы,                         а таксама мусарыць, курыць, прымаць ежу, напіткі, кідаць у ракавіны і ўнітазы пастароннія прадметы.

Гардэроб

42. Па заканчэнні заняткаў (вучэбных, факультатыўных, стымулюючых, падтрымліваючых, аб’яднанняў па інтарэсах), пазакласных мерапрыемстваў вучні пад кіраўніцтвам настаўніка, які праводзіў заняткі, ідуць у гардэроб. Вучні ў парадку чаргі забіраюць сваё адзенне, захоўваючы парадак і меры бяспекі.

43. У выпадку прапажы адзення або абутку вучань абавязаны паведаміць аб выпадку класнаму кіраўніку або дзяжурнаму адміністратару.

44. Вучні не пакідаюць у карманах верхняга адзення ключы ад дома, грошы, праязныя дакументы, сродкі сувязі (інтэрнет-сувязі), іншыя каштоўныя рэчы.

45. Пакінутыя і (або) забытыя ў гардэробе рэчы вучні перадаюць гардэробшчыку або дзяжурнаму настаўніку.

VІІI. ПАРАДАК НАВЕДВАННЯ ВУЧНЯМІ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ                  У ПАЗАЎРОЧНЫ ЧАС

46. Вучням забараняецца спазняцца на мерапрыемствы, якія праводзяцца ў пазаўрочны час.

47. Прысутнасць на мерапрыемствах, якія праводзяцца ў пазаўрочны час ва ўстанове адукацыі, асоб, якія не навучаюцца ў дадзеннай установе адукацыі, дапускаецца толькі з дазволу адказнага за правядзенне мерапрыемства (намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, дзяжурнага адміністратара).

48. Вучні, якія прысутнічаюць на мерапрыемствах, якія праводзяцца                  ў пазаўрочны час ва ўстанове адукацыі, і асобы, якія не навучаюцца ў дадзенай установе адукацыі, дапушчаныя да ўдзелу ў мерапрыемствах, павінны мець акуратны знешні выгляд, адпаведны ўзросту макіяж.

49. Не дазваляецца прысутнасць у верхнім адзенні і галаўных уборах                      на мерапрыемствах, якія праводзяцца ў актавай, спартыўнай залах, іншых памяшканнях установы адукацыі.

50. Прыход і адыход з мерапрыемства ажыццяўляецца арганізавана,                   у парадку, устаноўленым адказным за правядзенне мерапремства.

51. Вучні абавязаны выконваць правілы аб мерах бяспекі для вучняў, прадугледжаныя для пэўнага мерапрыемства, і выконваць у поўным аб’ёме патрабаванні адказнага за правядзенне мерапрыемтсва.

52. Да заняткаў у спартыўных секцыях, удзелу ў спартыўных спаборніцтвах вучні дапускаюцца з дазволу ўрача, да турыстычных паходаў –           з дазволу медыцынскага работніка.

53. Грамадска карысная праца вучняў у пазаўрочны час праводзіцца                 не раней чым праз 30 хвілін пасля заканчэння ўрокаў. Працягласць грамадска карыснай працы і віды работ устанаўліваюцца Санітарнымі нормамі і правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.

ІХ. ЗААХВОЧВАННІ І ДЫСЦЫПЛІНАРНАЯ АДКАЗНАСЦЬ ВУЧНЯЎ

54. У якасці заахочвання да вучняў могуць прымяняцца наступныя меры:

аб’яўленне падзякі;

узнагароджанне граматай;

узнагароджванне каштоўным падарункам;

занясенне на дошку гонару ўстановы адукацыі;

напісанне ліста падзякі законным прадстаўнікам.

Заахочванне аб’яўляецца загадам кіраўніка ўстановы. Выпіска з загада захоўваецца ў асабовай справе вучня.

55. За здзяйсненне вучнем дысцыплінарнага праступка (у тым ліку неаднаразовае парушэнне Статута і Правіл для вучняў) устанаўліваецца дысцыплінарная адказнасць, якая выражаецца ў прымяненні да яго наступных мер дысцыплінарнага спагнання:

заўвага;

вымова;

адлічэнне.

56. Адлічэнне як мера дысцыплінарнай адказнасці можа быць выкарыстана да вучня ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

57. Права выбару меры дысцыплінарнага спагнання належыць кіраўніку ўстановы адукацыі.

58. Звесткі аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання даводзяцца да законных прадстаўнікоў непаўналетняга навучэнца.

Х. ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ СРОДКАМІ МАБІЛЬНАЙ СУВЯЗІ (ІНТЭРНЭТ-СУВЯЗІ)

59. У будынку ўстановы адукацыі вучні абавязаны ставіць сродкі мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) у рэжым вібравыкліку або бязгучны рэжым.

60. У час правядзення вучэбных, факультатыўных, стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, заняткаў у аб’яднаннях па інтарэсах, пазакласных мерапрыемстваў сродкі мабільнай сувязі (інтэрнет-сувязі) павінны знаходзіцца ў патрфелі (рукзаку, сумцы) у стане бязгучнага рэжыму.

61. Карыстацца сродкам мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) у час вучэбных, факультатыўных, стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, заняткаў у аб’яднаннях па інтарэсах, пазакласных мерапрыемстваў можна толькі з дазволу настаўніка.

62. Карыстацца сродкам мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) ва ўстанове адукацыі на перапынках паміж заняткамі (тэлефанаваць, адпраўляць паведамленні) вучням дазваляецца толькі для аператыўнай сувязі з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі), братамі (сёстрамі), іншымі блізкімі родзічамі толькі ў выпадках неадкладнай неабходнасці.

63. У выпадку аднаразовага парушэння правіл карыстання сродкамі мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) вучань абавязаны напісаць тлумачальную запіску з указаннем прычыны парушэння дадзеных Правіл. Класным кіраўніком (настаўнікам) вучню робіцца запіс у дзённік.

64. Пры паўторным факце парушэння правіл карыстання сродкамі мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) тэлефон у вучня забіраецца. Ва ўстанову адукацыі запрашаюцца бацькі (законныя прадстаўнікі), і пасля размовы                      з кіраўніком (членам адміністрацыі) ім аддаецца сродак мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі). На вучня накладаецца спагнанне, якое вызначаецца кіраўніком установы адукацыі.